РОЗГАЛАС

Источник материала:  
Уначы на 8 сакавіка — да мінус 22

У аўторак тэрыторыя нашай краіны застанецца на ўскрайку Скандынаўскага антыцыклону, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Пахаладае. Сёння месцамі пройдзе невялікі снег, на дарогах галаледзіца. Тэмпература паветра ўдзень ад 0 да 7 марозу. Захаваецца халоднае надвор'е 7 і 8 сакавіка.

Уначы на сераду без ападкаў, а ўдзень месцамі невялікі снег. Даволі сонечна і без ападкаў будзе і на свята 8 сакавіка. На дарогах месцамі слізка. Уначы на 7 сакавіка мінус 6—13, па поўначы пры праясненнях да мінус 14—17 градусаў, а ўначы на чацвер па паўночным усходзе маразы ўзмоцняцца ажно да мінус 20—22 градусаў. Удзень 7 і 8 сакавіка будзе 0—7 марозу, аднак па паўднёвым захадзе 1—3 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ.

Місія МВФ скончыла сваю працу ў Беларусі

Чарговая місія МВФ у Беларусі скончыла ўчора сваю працу. Яе кіраўнік Крыс Джарвіс засведчыў, што "падчас дзеяння місіі назіралася выдатнае супрацоўніцтва з урадам і Нацыянальным банкам".

Па выніках місіі, якая пачалася 22 лютага, МВФ даў сваю ацэнку сітуацыі ў Беларусі. Прызнана, што на працягу апошніх месяцаў урад і Нацыянальны банк дасягнулі поспехаў у зніжэнні інфляцыі і скарачэнні знешняга дысбалансу. Крыс Джарвіс падкрэсліў, што ў значнай ступені гэта стала магчыма дзякуючы правядзенню належнай палітыкі. Кіраўнік місіі таксама станоўча ацаніў узважаную эканамічную палітыку на 2012 год: бюджэт збалансаваны, крэдытаванне дзяржаўных праграм жорстка абмежавана, забяспечаны належны кантроль за крэдытамі. "Гэта добрая платформа, на якую можна абапірацца, але наперадзе чакае яшчэ шмат працы", — лічыць Крыс Джарвіс.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Падрабязнасці чытайце ў наступным нумары газеты.

←«Белый Квадрат» объявляет председателей жюри Фестиваля!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика