ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Дзяржаўны доўг Італіі вырас па выніках 2011 года да 120,1 працэнта валавога ўнутранага прадукту. Аб'ём доўгу аказаўся ўсяго толькі на 0,1 працэнтнага пункта меншым за рэкордны ўзровень, зафіксаваны ў 1996 годзе.
У Рыме ўпершыню праходзіць выстава дакументаў з архіваў ВатыканаУнікальная выстава дакументаў з сакрэтных архіваў Ватыкана адкрылася ў Рыме, паведамляюць інфармагенцтвы.
Сабраныя на выставе артэфакты ніколі не пакідалі Ватыкан і дэманструюцца шырокай публіцы ўпершыню. Экспануецца каля ста дакументаў, якія прадстаўляюць гістарычную і культурную каштоўнасць для многіх народаў свету. Сярод іх сапраўдныя подпісы Мікеланджэла пад справаздачай аб заканчэнні будаўніцтва сабора Святога Пятра, подпіс Джардана Бруна пад абвінавачваннем у адмове ад веры ў Хрыста, ліст рускага цара Аляксея Міхайлавіча Папу Клементу Х аб дзеяннях султана Турцыі, дакументы працэсу Галілея, указ аб адлучэнні ад царквы Марціна Лютэра. І гэта толькі малая частка тых дакументаў, якія захоўваюцца амаль на 90-кіламетровых архіўных стэлажах Ватыкана.
Міжнародны валютны фонд лічыць рэальным для Латвіі ўвесці еўра ў намечаныя тэрміны — у 2014 годзе.
"Добрая вестка — гэта тое, што Латвія знаходзіцца на шляху да выканання Маастрыхцкіх крытэрыяў. Зыходзячы з цяперашніх паказчыкаў і прагнозаў, уяўляецца, што выкананне крытэрыяў выглядае рэальным", — заявіў кіраўнік місіі МВФ у Латвіі Марк Грыфітс. Акрамя таго, Латвія можа выканаць Маастрыхцкі крытэрый у частцы інфляцыі. З 2011 года адзіную еўрапейскую валюту ўвяла Эстонія.