Рэвізія

Источник материала:  

Андрэй Федарэнка. "Мяжа"

Раман-эсэ, апавяданні. "Літаратура і мастацтва", 2011.

Як пераадолець пісьменніцкую дэпрэсію і ці варта гэта наогул рабіць? Навошта гандляваць талентам і душой? Навошта "распранацца" перад публікай? І чаму працягласць жыцця пісьменніка не залежыць ні ад здароўя, ні ад таленту? Адказы на гэтыя пытанні шукаў Андрэй Федарэнка ў рамане-эсэ "Мяжа", што займае большую частку кнігі.

РэвізіяУ гэтых пошуках, у дэклараванай і спраўджанай аголенасці, у здзіўленні ад таго, што змог перажыць-пераадолець шмат жахаў, у спробах рэвізіі ўсяго свайго жыцця, дзе мала што паказвала на тое, што з Федарэнкі атрымаецца пісьменнік, бачыцца адначасова рытуал, прыхаванае какецтва і адчай.

Што насамрэч робіць Андрэй Федарэнка, калі згадвае раннія творы разам з рэакцыяй крытыкаў на іх, калі аналізуе вытокі сваіх сюжэтаў і свайго натхнення? "Мяжа" не проста аўтабіяграфія, гэта аўтабіяграфія пісьменніка (нават — антыаўтабіяграфія). Тэкст, які варта пісаць, калі няма даследчыка творчасці — крытыка ці літаратуразнаўцы. Гэтая кніга адначасова наступства і прысуд сучаснаму крытычнаму працэсу.

Ці ўсё ж тактыка, прымененая ў кнізе, — прыкінуцца безабаронным, каб пашкадавалі і паспачувалі:

<І>Рытуал — рэвізія белліта і рэвізія ўласнага жыцця

Як змог фізічна выжыць

Настаўнік і плагіят

Несправядлівасць

Жанчына.

Творчасць.

Адчай пісьменніка, самакрытыка. Сам пра сябе напісаў. Прысуд крытыцы. Напісаў, бо няма талковай крытыкі, а адначасова робіць немагчымым крытыку на гэты твор, бо аналізаваць гэты твор = паўтараць высновы самога Федарэнкі.

Не было бачна з кніг, што будзе класік.

За крок ад смерці.

Устаўныя апавяданні раннія — пра творчасць. Ад сачынення да апавядання.

Трохкутнік — Бог, мова і творчасць — жыццёвае крэда.

Навошта ўключаць слабыя творы?

Скразны герой.

Сыграць убогага — спітага, каб пашкадавалі.

Залежнасць ад літаратуры — як ад алкаголю.

Не хачу змагацца — быць сярод народа!!!!!

Чаго чакаць? Цяжка быць вядомым пісьменнікам...

Дэпрэсія пісьменніцкая.

Чаканне здрады жанчыны — як здрады чытача.

З цябе смяюцца, не пішы пра сябе.

Проста жыць — таксама талент.

Аксана БЯЗЛЕПКІНА

←Могилевский горисполком выносит на общественное обсуждение план застройки микрорайона "Солнечный" в районе ул. Фатина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика