Коратка

Источник материала:  

У Беларусi пачаўся прызыў на тэрмiновую ваенную службу. Калi раней мерапрыемствы прызыву ажыццяўлялiся ў красавiку—лiпенi i кастрычнiку—студзенi, то з 2011 года яны перанесены на люты—май i жнiвень—лiстапад. Такiм чынам, чарговы прызыў грамадзян на тэрмiновую ваенную службу будзе ажыццяўляцца ў лютым—маi гэтага года.

 

З-за пажару ў кацельні дзіцячы сад у вёсцы Дусаеўшчына Капыльскага раёна з канца лютага пераводзіцца ў дзіцячы сад №1 райцэнтра. Для дастаўкі дзетак арганізаваны аўтобусы маршрут. Штодня садок наведвалі 17 дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў.

 

На падкормачнай пляцоўцы ў паляўнічых угоддзях Смалявіцкай раённай структуры таварыства паляўнічых і рыбаловаў у пятлі быў знойдзены дзік. Гэта аказалася самка з 8 эмбрыёнамі. Ненароджанае дзіцяня па нанесенай шкодзе прыраўноўваецца да здабычы дарослай асобіны. Такім чынам, прыродзе браканьеры нанеслі шкоду амаль на 19  мільёнаў рублёў.

←Могилевский горисполком выносит на общественное обсуждение план застройки микрорайона "Солнечный" в районе ул. Фатина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика