РОЗГАЛАС
У аўторак наша краіна застанецца пад уплывам павышанага атмасфернага ціску, толькі напрыканцы дня да заходняй мяжы падыдзе атмасферны фронт з боку Атлантыкі, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мін- прыроды Вольга Фядотава.
Таму сёння без ападкаў, толькі ўвечары па Брэсцкай, Гродзенскай і па захадзе Віцебскай абласцей пройдзе снег. Максімальная тэмпература паветра ад мінус 4 па паўночным усходзе да плюс 3 градусаў па захадзе краіны.
У сераду франтальны раздзел будзе рухацца далей на ўсход, і ўначы амаль паўсюдна, а ўдзень месцамі пройдзе мокры снег і дождж. У асобных раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ўначы 0—мінус 7, па ўсходзе да 8—10 марозу. Удзень — 0—плюс 5 градусаў, у Брэсцкай вобласці да 7 цяпла.
У першы дзень вясны часам будзе ісці мокры снег і дождж, месцамі туман, на асобных участках дарог уначы і раніцай галалёдзіца. Уначы на 1 сакавіка ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, удзень — 0—плюс 5, па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей да плюс 7. Сіноптыкі падлічылі, што такі тэмпературны фон на гэтым тыдні будзе на 3—6 градусаў вышэй за кліматычную норму.
Сяргей КУРКАЧ. "Камп'ютарныя" танкісты і пілоты ваявалі ў ГроднеУ гродзенскім клубе "Альфа Цэнтаўра" прайшлі спаборніцтвы адкрытага кубка Беларусі па кіберспорце, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл на прызы Міністэрства абароны і Гродзенскага аблвыканкама. Сярод арганізатараў былі таксама Гродзенскі абласны камітэт БРСМ і беларуская кампанія Gаmе Strеаm, якая распрацавала адну з самых паспяховых анлайн-гульняў Wоrld оf Tаnks ("Свет танкаў").
Падчас адкрыцця турніру байцы спецназу прадэманстравалі прыёмы рукапашнага бою. А ў віртуальных баях на зямлі і ў паветры (у дысцыплінах Wоrld оf Tаnks і "Іл-2. Штурмавік") сваё майстэрства паказалі каля сарака "камп'ютарных" танкістаў і пілотаў з Беларусі, Расіі і Украіны. У фінальным турніры сапернічалі тры каманды, якія перамаглі ў адборачных гульнях, а таксама каманда Міністэрства абароны Беларусі "Авангард". Перамагла каманда "Thе Rеd: "Раш на цэнтры", якая даказала, што з'яўляецца адной з мацнейшых у кіберспорце на рускамоўным серверы, а мажліва, і ва ўсім свеце. На другім месцы — каманда "Squаd", на трэцім — "Авангард", на чацвёртым — "Thе Rеd: Асеs".
Барыс ПРАКОПЧЫК.
Тралейбус пратараніў канструкцыю прыпыначнага пунктаУчора ў 8 гадзін раніцы ў Мінску тралейбус з пасажырамі пратараніў канструкцыю прыпыначнага пункта грамадскага транспарту. На шчасце, ні пасажыры, ні людзі, якія стаялі на прыпынку, не пацярпелі.
— Здарэнне адбылося на вуліцы Кальварыйскай. У тралейбуса 4-га маршрута, паводле папярэдніх звестак, адказаў тормаз. Аднак паколькі ён пад'язджаў да прыпынку, хуткасць была невысокай, — расказала "Звяздзе" старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна Алена Волчак. — Людзі, якія стаялі на прыпынку, паспелі адбегчы. Тралейбус з'ехаў з праезнай часткі і ўдарыўся ў бакавую сценку канструкцыі прыпыначнага пункта. Урачы хуткай дапамогі шпіталізавалі толькі адну жанчыну. Яна цяжарная, і медыкі прынялі рашэнне паназіраць за яе станам нейкі час у стацыянары. Пасажыраў у тралейбусе было няшмат: ён рухаўся з цэнтра горада ў бок станцыі метро "Пушкінская". Ніхто з іх траўмаў не атрымаў.
Алена АЎЧЫННІКАВА.