У чаргу па гарбуз
Дбайная гаспадыня з вёскі Сабалёўка Клімавіцкага раёна Таццяна Лявонава на ўласным вопыце ўжо не раз пераконвалася, што свойскія жывёлы заўжды будуць яе радаваць прыбаўкай у вазе, калі ў іх рацыёне харчавання будзе як мага больш розных вітамінаў.
Яна не першы год трымае на сваім падворку каня, в'етнамскіх парсючкоў, розную свойскую птушку.
— Гарбузы — крыніца вітамінаў і розных мікраэлементаў. Іх з ахвотай есць свойская жывёла. Штогод мы вырошчваем добры ўраджай гэтай гародніны, — кажа Таццяна Аляксандраўна.
Мая суразмоўца ўзначальвае паштовае аддзяленне сувязі ў в. Судзілы.
Т.А. Лявонава — аптыміст, добры работнік, руплівая гаспадыня. Яна выпісвае нямала перыядычных выданняў. Сярод іх пачэснае месца належыць "Звяздзе".
Таццяна Падліпская.
Фота аўтара.