Дыферэнцыявана плаціць за электраэнергію беларусы будуць у другой палове 2012 года
Пра гэта паведаміў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц.
Сёння прапрацоўваюцца пытанні стварэння сацыяльнага пакета і гарантый для насельніцтва ў частцы аплаты за спажытую электраэнергію. Гэта значыць, яе спажыванне будзе лімітавана, а тое, што спажываецца звыш, будзе аплачвацца па сабекошце.
"Мы пралічылі, што 70-75% насельніцтва не пацерпіць і ўвойдзе ў гэтыя ліміты, а вось плаціць больш будуць больш заможныя грамадзяне, якія спажываюць не па 150-250 квт.ч у месяц, а больш 1000 квт.ч. Гэта і будзе сацыяльная справядлівасць, сацыяльная роўнасць", — лічыць Аляксандр Азярэц.
Сёння беларусы плацяць прыкладна 2,8 цэнта за 1 квт.ч, у той час як кошт электраэнергіі, якую выпрацоўвае рэспубліка, у сярэднім па энергасістэме складае каля 6,9-7 цэнтаў за 1 квт.ч