Шышка — прадукт стратэгічны!

Источник материала:  

Лясгасы краіны завяршаюць нарыхтоўку лесанасеннай сыравіны. За сёлетні сезон збору шышак хваёвых парод дрэў, які распачаўся ў канцы лістапада мінулага года, яны нарыхтавалі ўжо 519 тон шышак елкі і 374 тоны — сасны, паведамілі ў Міністэрства лясной гаспадаркі.

У Рэспубліканскім лясным селекцыйна-насенняводчым цэнтры і лесанасенных цэхах лясгасаў вядзецца актыўная перапрацоўка сабранай сыравіны. У першую чаргу перапрацоўваюцца шышкі елкі, якая пладаносіць з перыядычнасцю адзін раз на пяць гадоў. Сабраны падчас сёлетняга сезона ўраджай шышак елкі дазволіць сфарміраваць запас насення для лесааднаўлення і лесаразвядзення да наступнага пладанашэння гэтай пароды.

У выніку перапрацоўкі ўжо атрымана амаль 3,7 тоны якаснага насення еўрапейскай елкі, якое папоўніць стратэгічны запас насення. У халадзільных камерах селекцыйна-насенняводчых вытворчасцяў Мінлясгаса зараз захоўваецца 13,4 тоны насення.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←"Ветеринары, как следователи, имеют право не рассказывать публично о своих методах работы"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика