Патрыятызм як гарантыя бяспекі дзяржавы

Источник материала:  

Па традыцыі напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны падведзены вынікі штогадовага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва.

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Юрый Жадобін адзначыў, што патрыятызм — адна з умоў бяспекі дзяржавы, і гэта глыбока ўсведамляюць супрацоўнікі пераважнай большасці сродкаў масавай інфармацыі краіны, беручы ў спадарожнікі аб'ектыўнасць, кампетэнтнасць, творчы падыход у асвятленні дзейнасці Узброеных Сіл краіны. Юрый Віктаравіч сказаў: "Любоў да беларускай арміі ў нашым народзе праяўляецца нават у дробязях, якія насамрэч зусім не дробязі. Напрыклад, у ходзе нядаўніх вучэнняў надвор'е стаяла сурова-марознае, дык з навакольных вёсак прыйшлі мясцовыя жыхары, у тым ліку старэнькія бабулі: маўляў, холадна, мы возьмем нашых салдацікаў па хатах..."

Патрыятызм як гарантыя бяспекі дзяржавы

Першы намеснік міністра інфармацыі краіны Лілія Ананіч падкрэсліла: плённае супрацоўніцтва міністэрстваў абароны і інфармацыі набыло стратэгічны характар, ваенная тэма ў СМІ набывае асаблівае гучанне і статус урока мужнасці, гонару за краіну і народ.

Пераможцы конкурсу вызначаны ў 18 намінацыях, якія ахапілі ўвесь спектр інфармацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, усе жанры, формы і спосабы асвятлення ваенна-патрыятычнай тэматыкі ў сучасных умовах. "На конкурс была пададзена 61 заяўка ад сродкаў масавай інфармацыі — на 10 % больш, чым летась. Асабліва варта адзначыць актыўнасць рэгіянальных СМІ", — паведаміў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Аляксандр Гура.

Сярод пераможцаў творчага конкурсу — і журналісты "Звязды". Дыплом першай ступені ў намінацыі "Прафесіяналізм і журналісцкае майстэрства" (за творчасць і арыгінальнасць ідэі пры падрыхтоўцы рэпартажу) уручаны намесніку галоўнага рэдактара Таццяне Падаляк, граматай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь адзначана фотакарэспандэнт Марына Бегункова.

←В Гродно задержана крупнейшая в этом году партия нелегального спирта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика