Мамант і чарапаха, ноўтбук і хатка...

Источник материала:  
Мамант і чарапаха, ноўтбук і хатка на курыных ножках, казачныя замкі, жаночыя сілуэты — упершыню ў Мінску прайшоў фестываль снежна-лядовых скульптур. Удзельнікі фестывалю — а гэта скульптары, студэнты Акадэміі мастацтва і мастацкіх каледжаў — увасобілі свае ідэі ў незвычайныя і прыгожыя снежныя творы. На працягу чатырох гадзін дванаццаць камандаў, нягледзячы на моцны мароз, стваралі свае скульптуры. Спецыяльна для такога відовішчнага мерапрыемства напярэдадні работнікі батанічнага саду нарыхтавалі паўсотні кубоў снегу. Пераможцаў фестывалю-конкурсу выбіралі гледачы. Усіх ахвотных частавалі бясплатнай гарачай гарбатай.

Колькі стаяць гэтым снежным творам — ведае толькі надвор'е, таму пакуль трымаецца мінус, яшчэ можна паспець завітаць у Цэнтральны батанічны сад.

Марына БЕГУНКОВА. Фота аўтара.

Мамант і чарапаха, ноўтбук і хатка...

←Лукашенко подписал указ о награждении медалью "За безупречную службу"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика