На фінале "Еўрафэста" ў Мінску выступіць першая пераможца "Еўрабачання" 88-гадовая швейцарка Ліс Асія

Источник материала:  

Якія яшчэ сюрпрызы чакаюць гледачоў?

Сёння стане вядома імя артыста, які прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2012". Сцэну сталічнага Палаца спорту арганізатары абяцаюць аформіць у духу п'есы Марыса Метэрлінка "Сіняя птушка" з выкарыстаннем тэхналогій 3D і з больш дасканалай ТБ-"карцінкай". Для фіналістаў праекта будзе створаны "Зялёны пакой" (т.зв. Grееn rооm), а для журналістаў — прэс-цэнтр. Усё — як на вядомым конкурсе.

Фіналісты выйдуць на сцэну ў наступным парадку: № 1 — Алена Ланская (песня "Аll mу lіfе"), № 2 — Гюнеш (песня "Tеll mе whу"), № 3 — Вікторыя Алешка (песня "Drеаm"), № 4 — Lіtеsоund (песня "Wе аrе thе hеrоеs"), № 5 — Юзары (песня "Thе wіnnеr"). Менавіта такі парадак выступлення быў вызначаны лёсаваннем.

На фінале "Еўрафэста" ў Мінску выступіць першая пераможца "Еўрабачання" 88-гадовая швейцарка Ліс Асія

Падтрымаць канкурсантаў Белтэлерадыёкампанія запрасіла сапраўды зорных гасцей. Чаго толькі варты прыезд у Мінск 88-гадовай швейцаркі Ліз Асіі, якая стала самай першай пераможцай "Еўрабачання" ў 1956 годзе! Дапоўняць зорную кампанію пераможцы конкурса Руслана ("Еўрабачанне-2004"), Марыя Шэрыфавіч ("Еўрабачанне-2007"), Аляксандр Рыбак ("Еўрабачанне-2009") і азербайджанскі дуэт Эль і Нікі ("Еўрабачанне-2011"). Таксама гледачы ўбачаць выступленні Дзмітрыя Калдуна, Сакіса Руваса з Грэцыі і сёлетніх канкурсантаў са Швейцарыі гурт "Sіnрlus". Асаблівым госцем стане на конкурсе Філіп Кіркораў.

— Белтэлерадыёкампанія вельмі адказна падышла да арганізацыі "Еўрафэсту" і гатовая правесці яго на самым высокім узроўні, — распавёў "Звяздзе" выканаўчы прадзюсар БТ, кіраўнік праекта "Еўрабачанне-2012" ад Беларусі Дзмітрый Баранаў. — Адна з асаблівасцяў нашага фіналу — выключная падрыхтоўка фіналістаў. Кожнаму з іх быў прыдуманы арыгінальны нумар. Гледачы ўбачаць новыя колеры, новыя прычоскі і новыя вобразы. Мы знарок вырашылі выканаць шоу ў канцэпцыі пошуку сіняй птушкі. Таму што кожны з пяці фіналістаў ужо паспеў схапіць за хвост гэтую птушку ўдачы. Каму яна будзе верная да канца, убачым 14 лютага.

Паводле слоў Дзмітрыя Баранава, спецыяльна на фінал нацыянальнага адбору прыедзе дэлегацыя з ліку 20 замежных журналістаў-экспертаў, якія займаюцца асвятленнем тэмы "Еўрабачання" ў сваіх краінах. Як дадае выканаўчы прадзюсар БТ, "стаўка робіцца на шырокі грамадскі рэзананс фіналу "Еўрафэсту".

Весці шоу будуць карэспандэнты Белтэлерадыёкампаніі Лейла Ісмаілава і Дзяніс Кур'ян. Прамую трансляцыю нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" будуць весці тэлеканалы "Беларусь-1", "Беларусь-ТБ", а таксама радыёстанцыя "Радыус-FM" і афіцыйны сайт конкурсу "Еўрабачанне" — еurоvіsіоn.tv. Трансляцыя распачнецца ў 18:00.

Ілья ЛАПАТО.

Як галасаваць?

Галасаванне будзе праходзіць на працягу 15 хвілін пасля завяршэння ўсіх выступленняў. Свае галасы можна будзе аддаць праз СМС, а таксама званкі па мабільных і стацыянарных тэлефонных лініях. Пераможцу вызначаць па традыцыйнай формуле міжнароднага конкурсу "Еўрабачанне": вынікі глядацкага галасавання сплюсуюць з адзнакамі прафесійнага журы. У склад прафесійнага журы ўвайшло 11 чалавек.

←Лукашенко подписал указ о награждении медалью "За безупречную службу"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика