Бусел-уцякач "праінспектаваў" дарожны рух

Источник материала:  

Ранкам у пятніцу са сталічнага заапарка збег бусел. І... пайшоў прагульвацца прама па праезнай частцы.

— Гэта незвычайнае здарэнне адбылося на вуліцы Ташкенцкай: птушка раптоўна вылецела на дарогу, з-за чаго ледзьве не трапіла ў дарожна-транспартнае здарэнне запоўненая пасажырамі маршрутка. Кіроўцу, каб пазбегнуць сутыкнення, давялося закладваць круты віраж, — расказала падрабязнасці здарэння старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Заводскага РУУС г.Мінска Настасся Крахціна. — Прагульваючыся па праезнай частцы, бусел сабраў вялікі натоўп людзей. На шчасце, усё абышлося: ніхто не пацярпеў, а саму непаслухмяную птушку неўзабаве вярнулі па месцы "прапіскі".

Сяргей РАСОЛЬКА.

Бусел-уцякач "праінспектаваў" дарожны рух

←Несладкая доля белорусской маршрутки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика