Ігральны бізнэс квітнее і ў рэгіёнах

Источник материала:  

Толькі за першы месяц года ад суб'ектаў гаспадарання ў бюджэт Мінскай вобласці было накіравана 640,7 млн рублёў падатку на ігральны бізнэс, паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах Беларусі.

Спецыялісты адзначаюць, што найбольшыя сумы такога падатку былі заплачаны ў бюджэты Салігорскага, Мінскага, Маладзечанскага і Барысаўскага раёнаў.

Увогуле, паводле інфармацыі на пачатак лютага 2012 года, на тэрыторыі Мінскай вобласці знаходзіцца 862 аб'екты ігральнага бізнэсу, у тым ліку 850 гульнёвых аўтаматаў і 12 кас букмекерскіх кантор.

Сяргей КУРКАЧ.

←Несладкая доля белорусской маршрутки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика