Адмененых рэйсаў паболела!
Колькасць адмененых рэйсаў па міжгародніх маршрутах папоўнілася новымі пазіцыямі. Прычына ўся тая ж — умовы надвор'я.
Як паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве "Мінсктранс", 11 і 12 лютага не будзе выконвацца рэйс па маршруце Мінск—Гродна праз Ліду адпраўленнем са сталіцы ад АВ "Усходні" ў 6.50, ад АВ "Цэнтральны" — у 7.20 (з Гродна — у 15.25); 10 і 12 лютага — рэйс па маршруце Мінск—Гродна праз Ліду адпраўленнем з Мінска ад АВ "Усходні" ў 12.00, ад АВ "Цэнтральны" — у 12.30 (з Гродна — у 19.00). 11 лютага не варта спадзявацца выехаць рэйсам па маршруце Мінск—Навагрудак, які павінен быў выправіцца са сталіцы ад АВ "Усходні" ў 7.40, ад АВ "Цэнтральны" — у 8.10 (з Навагрудка — у 13.40). 11 і 12 лютага не будзе і рэйса па маршруце Мінск—Капыль адпраўленнем з Мінска ад АВ "Усходні" ў 14.40 (з Капыля — у 19.00). 11 лютага адмяняецца рэйс па маршруце Мінск—Шаркаўшчына, які павінен быў выправіцца ў дарогу з Мінска ад АВ "Усходні" ў 6.30, ад АВ "Маскоўскі" — у 9.00 (з Шаркаўшчыны — у 12.10). 12 лютага па ўмовах надвор'я не будзе рэйса па маршруце Мінск—Паставы: пасажыры не змогуць выехаць са сталіцы ад АВ "Усходні" ў 8.30, ад АВ "Маскоўскі" — у 9.00 (з Пастаў — у 16.50). 10 і 12 лютага пасажыры не змогуць скарыстацца паслугамі рэйса па маршруце Мінск—Магілёў адпраўленнем з Мінска ад АВ "Усходні" ў 9.40 (з Магілёва 10 лютага ў 17.35, 11 лютага — у 15.25). Не будзе 10 лютага і рэйса па маршруце Мінск—Магілёў адпраўленнем ад АВ "Усходні" ў 17.00 (з Магілёва — у 20.20).
Сяргей РАСОЛЬКА.