Беларус без працы не можа
Такія вынікі паказала апытанне каля пяці тысяч работнікаў розных сфераў дзейнасці і ўзроўню занятай пасады, якое правёў інтэрнэт-сайт RABOTA.TUT.BY.
76% беларускіх работнікаў хочуць працаваць нават пасля выхаду на пенсію. Як сказала дырэктар сайта Святлана Шапарава, "вынікі паказваюць, што беларусы гатовыя працаваць максімальна доўга, толькі б дазваляла здароўе". 23% апытаных могуць жыць на працэнт ад уклада ў банку ці зберажэнні, а хтосьці (8%) — за кошт сродкаў родзічаў ці спонсара. Дарэчы, цікавы факт: з тых, хто гатовы працаваць да пенсіі і пасля, трэць хоча жыць дзе-небудзь за горадам, трэць збіраецца атрымліваць прыбытак ад свайго бізнэсу, яшчэ адна трэць хоча ўдзельнічаць у біржавых таргах. А калі б у рэспандэнтаў з'явілася буйная сума грошай, якая магла б ім забяспечыць бязбеднае існаванне да канца жыцця, то 68% усё роўна працягвалі б працаваць.
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.