Музей збірае "жаночыя дэталі" пасляваенных часоў

Источник материала:  

Музей збірае "жаночыя дэталі" пасляваенных часоўУ Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пачалася работа па стварэнні новай выставы. 8 сакавіка плануецца адкрыць экспазіцыю прадметаў дамскага адзення і модных аксесуараў пасляваеннага часу.

— У падмурку выставы, прысвечанай вясне і прыгажосці, будуць прадметы з нашых фондавых калекцый, — кажа супрацоўнік аддзела развіцця музея Настасся НАРКЕВІЧ. — Аднак у нашым фондзе захоўваецца, галоўным чынам, уніформа. Больш за ўсё, вядома, гімнасцёрак, кіцеляў, шынялёў воінаў Чырвонай Арміі. Прадметы трафейнай уніформы пачалі з'яўляцца ў нашай экспазіцыі, пачынаючы з 1996 года, калі была наладжана першая выстава па тэме "Трафеі вайны"... Цяпер жа мы вырашылі звярнуцца да шырокай аўдыторыі з просьбай прадаставіць на часовае захоўванне капялюшыкі і сумачкі, пальчаткі і кашалькі, парасоны і раменьчыкі, гадзіннікі і акуляры, вееры і пудраніцы, а таксама люстэркі, парыкі, бігудзі, расчоскі, заколкі, брошкі і іншыя дэталі жаночага туалету 1940-60-х гадоў. Прымаюцца і прадметы вінтажнага адзення і абутку. Галоўнае патрабаванне — будучыя экспанаты павінны мець прэзентабельны знешні выгляд...

Музей збірае "жаночыя дэталі" пасляваенных часоўПершая частка выставы адкрыецца ўжо 8 сакавіка, але збор рэчаў працягнецца да 1 красавіка. Пасля закрыцця выставы экспанаты вернуцца да сваіх уладальнікаў. За першыя дні збору ў музей паступілі капялюшык з вэлюмам, сумачкі, духі "Чырвоная Масква", нават панчохі і пудраніцы.

Рэчы можна прыносіць з панядзелка па пятніцу з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 25а (ст. м. "Кастрычніцкая"), каб. 3б. Тэлефон для даведак: (017) 226 03 98.

Святлана БАРЫСЕНКА.

Фота Марыі ЖЫЛІНСКАЙ.

←Солигорчане начали активно использовать новый банковский благотворительный сервис

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика