РОЗГАЛАС

Источник материала:  
Золатавалютныя рэзервы Беларусі з пачатку года выраслі на $52,3 млн па стандартах МВФ

Паводле папярэдніх даных, аб'ём золатавалютных рэзерваў Беларусі ў вызначэнні МВФ на 1 лютага гэтага года склаў $7968,2 млн, павялічыўшыся з пачатку года на $52,3 млн. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка.

У нацыянальным вызначэнні золатавалютныя рэзервы дасягнулі ўзроўню ў $9493,5 млн, павялічыўшыся за студзень 2012 года на $106,3 млн. Росту золатавалютных рэзерваў у студзені садзейнічала павелічэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў, а таксама дадатнае сальда куплі-продажу замежнай валюты ў ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа". Пры гэтым Нацыянальным банкам і ўрадам Беларусі былі выкананы ў поўным аб'ёме знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце.

Фермы пад снегам

7 лютага раніцай у МНС паведамілі пра частковае абрушэнне даху малочнатаварнай фермы ў вёсцы Завадзь Віравая Слаўгарадскага раёна. У будынку, узведзеным у 1975 годзе, абваліўся шыферны дах плошчай 720 квадратных метраў. Прычына — павелічэнне снегавой нагрузкі. Пацярпелых няма, эвакуацыі дойнага статку (амаль 200 галоў) не спатрэбілася. Ідуць аднаўленчыя работы.

6 лютага часткова абваліўся дах і ў цялятніку, што ў вёсцы Махава Магілёўскага раёна. Будынку больш за 40 гадоў, плошча абвалу — 70 квадратных метраў. У той жа дзень аднавілі кроквенную сістэму хлява і накрылі дах руберойдам.

Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у гэты ж дзень абрынуўся адзін скат даху цялятніка ў вёсцы Аляксандраўка Ельскага раёна: састарэлыя апорныя канструкцыі не вытрымалі снегавой нагрузкі. У гэты момант у будынку было 60 цялят ва ўзросце да года. Пацярпелых не было. Жывёлу размясцілі ў іншых цялятніках. Работы па аднаўленні даху вялі работнікі КСУП "Ельскі".

Алена Казлова, Сяргей РАСОЛЬКА.

Смяротны абгон

РОЗГАЛАСПа віне чарговага ліхача за рулём часам церпяць ні ў чым не вінаватыя людзі. У Быхаўскім раёне ў аварыі загінуў адзін чалавек і некалькі атрымалі траўмы.

Раніцай паблізу вёскі Вараніно 22-гадовы расіянін, які кіраваў "Шэўрале Авеа", вырашыў абагнаць грузавы аўтамабіль. Іншамарка выскачыла на сустрэчную паласу, дзе адбылося сутыкненне з мікрааўтобусам "Газэль".

— Удар быў такі, што ад "Шэўрале" засталася літаральна толькі палова, — паведаміла падрабязнасці здарэння інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды Магілёўскай ДАІ Вольга Вяршубская. — Потым абодва аўтамабілі сутыкнуліся з фурай, якая, у сваю чаргу, перакулілася ў кювет. Вадзіцель іншамаркі загінуў на месцы, яго 24-гадовы пасажыр з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў раённую бальніцу. Пацярпелі таксама 56-гадовы вадзіцель "Газэлі" і тры яго пасажыры — 19, 22 і 37 гадоў.

Паводле звестак ДАІ, малады расіянін і раней парушаў правілы дарожнага руху: толькі ў студзені на тэрыторыі Беларусі яго 5 разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці — не толькі ў якасці вадзіцеля за высокую хуткасць і ігнараванне рэменя бяспекі, а нават і ў якасці пешахода. Ён, відаць, меркаваў, што з ім нічога не здарыцца, але гэта была фатальная памылка.

Алена Казлова.

←Солигорчане начали активно использовать новый банковский благотворительный сервис

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика