У брэсцкім гарадскім парку БАМЖы вудзяць качак?
07.02.2012 20:22
—
Новости Общества
У брэсцкім гарадскім парку БАМЖы вудзяць качак?

Паколькі месцічы падкормліваюць качак, да іх “прысуседзіліся” галубы. Качкі дзікія, але прывыклі да людзей і зусім ручныя. Птушкі прызвычаіліся зімаваць у горадзе цягам шэрагу цёплых зімаў.
Некаторыя наведнікі парка кажуць, што ноччу ў парк прыходзяць асобы Без Абазнанага Месца Жыхарства, – БАМЖы. Быццам бы гэта насельнікі ваколіцаў чыгуначнага і аўтавакзала непадалёку. Нібыта ловяць даверлівых птушак на вуду, на хлеб.
У міліцыі гэтую інфармацыю не пацвердзілі, але і не адпрэчылі.