Інавацыйныя бройлеры

Источник материала:  

Новая птушкафабрыка адкрылася ў вёсцы Лежнеўка Магілёўскага раёна. Гэта сучасны комплекс магутнасцю на 20 тысяч тон мяса птушкі ў год, дзе ўжываюцца самыя новыя тэхналогіі.

Будаўніцтва птушкафабрыкі вялося прыватным прадпрыемствам "Сервалюкс Агра" ў тры этапы і цяпер завершана: у выніку значна павялічыцца вытворчасць прадукцыі, яе якасць і канкурэнтаздольнасць. Чакаецца, што ўзрасце і экспарт: сёння ён складае 40% у агульным аб'ёме. Чвэрць прадукцыі "Сервалюкс Агра" пастаўляе ў Расію, але для прадпрыемства важна захаваць пазіцыі на ўнутраным рынку і забяспечыць добрай прадукцыяй беларускага спажыўца.

Сёння сярэдні заробак на "Сервалюкс Агра" складае 3,3 мільёна рублёў, і да канца года чакаецца істотнае павелічэнне.

Ілона Іванова.

←Следства вядуць прафесіяналы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика