На сучасным узроўні

Источник материала:  

Дзятлаўскую раённую паліклініку адрамантавалі, і цяпер яна адпавядае сучасным патрабаванням.

Сродкі з абласнога і раённага бюджэтаў (каля 4 мільярдаў рублёў) былі затрачаны не толькі на замену інжынерных сетак, вокнаў, рамонт фасаду, новую мэблю, але і на аснашчэнне паліклінікі неабходным абсталяваннем для дыягностыкі і аказання медыцынскіх паслуг. Акрамя таго, створана адзіная камп'ютарная сетка, якая забяспечыць аператыўны абмен інфармацыяй паміж паліклінікай і цэнтральнай раённай бальніцай. Сёлета на Дзятлаўшчыне запланавалі адрамантаваць будынкі ФАПа вёскі Жукоўшчына і Парэцкай амбулаторыі, а такасама прыёмнае аддзяленне і харчблок цэнтральнай бальніцы.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Следства вядуць прафесіяналы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика