Наталля Цылінская нарадзіла трэцюю дачку

Источник материала:  

Васьміразовая чэмпіёнка свету па велатрэку Наталля Цылінская стала маці ў трэці раз. 31 студзеня раніцай яна нарадзіла дачку, якую маладыя бацькі вырашылі назваць Кацярынай. Рост дзяўчынкі — 52 сантыметры, вага — 3820 грамаў.

Нагадаем, што ў знакамітай велагоншчыцы падрастае яшчэ дзве дачкі — 14-гадовая Маша і Анюта, якой у лютым споўніцца два гады. Муж Наталлі Вадзім да спартыўнага свету дачынення не меў і пазнаёміўся з будучай жонкай дзякуючы іх агульнаму захапленню сабакамі.

Як бачым, на дасягнутым, як і ў спорце, Наталля не спынілася. Цяпер яна не толькі шматразовая чэмпіёнка свету, але і шматдзетная маці! Віншуем!

Алена АЎЧЫННІКАВА.


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика