Каюры ў Беларусі
31.01.2012
—
Новости Общества
Госці з Беларусі, Расіі, Украіны, краін Балтыі ўзялі ўдзел у гонках у сабачых запрэжках "Завіруха 2012".
Міжнародныя спаборніцтвы па ездавым спорце прайшлі 28 студзеня ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Гэтыя спаборніцтвы праводзяцца з мэтай развіцця ездавога спорту ў Беларусі, абмену вопытам з замежнымі трэнерамі і спартсменамі, прапаганды здаровага ладу жыцця, папулярызацыі ездавых сабак, а таксама закліканы садзейнічаць развіццю беражлівых адносін да прыроды і жывёл. У праграме "Завірухі 2012" былі: лыжнікі ў дысцыпліне "скіджорынг", каюры на запрэжках ад двух да шасці сабак і самая відовішчная з дысцыплін — эстафета.
БЕЛТА.