Крымінальная справа заведзена ў дачыненні да былога дырэктара УКБ Віцебскага аблвыканкама

Источник материала:  

Крымінальная справа заведзена ў дачыненні да былога дырэктара упраўлення капітальнага будаўніцтва (УКБ) Віцебскага аблвыканкама. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам работы міліцыі ў 2011 годзе, начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Найдзенка.

Карыстаючыся сваім службовым становішчам, кіраўнік даў указанне аб складанні і падпісанні актаў выкананых работ з завышэннем аб'ёмаў кошту пры падрыхтоўцы да летняга сезона аднаго з дзіцячых лагераў вобласці. Грошы па прэзідэнцкай праграме "Дзеці Беларусі" былі пералічаны, а работы не выкананы. Даказаны ўрон склаў больш за Br1 млрд.

У дачыненні да былога чыноўніка заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), якая прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй маёмасці. Акрамя таго, разглядаецца пытанне аб завядзенні ў дачыненні да яго яшчэ дзвюх крымінальных спраў па аналагічных фактах.

Каментуючы гэты факт, Аляксандр Найдзенка адзначыў, што ў будаўнічай галіне выяўляецца дастаткова шмат карупцыйных злачынстваў, асабліва дзе фінансаванне аб'ектаў вядзецца за бюджэтны кошт. "Усе найбольш буйныя праекты мы адсочваем", — падкрэсліў ён.

Вольга БАГАЧОВА, БЕЛТА.

←Прокурор Могилевской области не считает, что в Климовичском районе "сложилась какая-то мафия"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика