Жыхары Гродна скардзіліся на тытунёвы смурод
23.01.2012 18:29
—
Новости Общества
Жыхары Гродна скардзіліся на тытунёвы смурод

Непадалёк, на вуліцы Арджанікідзе, знаходзіцца гарадзенская тытунёвая фабрыка, якая прыкладна раз на месяц выкідае ў паветра свае атрутныя выкіды. На фабрыцы тлумачаць падобныя пахі асаблівасцямі паветра.
Намеснік дырэктара Дзмітрый Чугай:
“Нашае меркаванне, што гэты непрыемны пах з’явіўся таму, што не туды падзьмуў вецер. На самой фабрыцы ніякіх здарэнняў не адбылося”.
Дактары раяць гарадзенцам, якія маюць алергію на табачныя пахі, звярнуцца ў бліжэйшую паліклініку да сваіх участковых урачоў. А жыхарам некалькіх гарадзенскіх вуліц давядзецца пацярпець, пакуль зменіцца накірунак ветру.