Інвалідам па зроку — новая падтрымка

Источник материала:  

Дзяржава шмат робіць для таго, каб забяспечыць інвалідам годны ўзровень жыцця. Гэтаму спрыяе Праграма аб стварэнні безбар'ернага асяроддзя, сістэма льгот і сацыяльных паслуг для гэтай катэгорыі насельніцтва. Аднак галоўнай умовай інтэграцыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадства старшыня Цэнтральнага праўлення грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку" Алег Шэпель лічыць даць магчымасць інваліду працаваць. Пра гэта ён заявіў учора на прэс-канферэнцыі журналістам.

І хоць яшчэ далёка не ўсе пытанні вырашаны з безбар'ерным асяроддзем, нягледзячы на тое, што ў гэтым напрамку шмат зроблена ў Мінску, Магілёве, Маладзечне, але паступова месцы кампактнага пражывання інвалідаў уладкоўваюцца па ўсіх правілах. Да таго ж, як з гонарам заўважыў Алег Шэпель, на цяперашні момант у Беларусі поўнасцю вырашана праблема працаўладкавання інвалідаў па зроку. Любы чалавек можа атрымаць працу і месца ў інтэрнаце.

Акрамя таго, сёлета ў нашай краіне інваліды па зроку змогуць атрымліваць тэрмометры і танометры за 20% кошту. Для таго, каб атрымаць прыбор па льготнай цане, інваліду па зроку неабходна напісаць заяву ў тэрытарыяльны сацыяльны цэнтр па месцы жыхарства. Пры гэтым у яго павінна быць заключэнне медыкаў, што яму неабходны, напрыклад, танометр. Кошт аднаго такога прыбора складае каля $ 50. Прыборы будуць закупляцца цэнтралізавана і выдавацца тым, хто ў іх мае патрэбу, за 20% кошту. Па такой жа схеме ў сацыяльных цэнтрах можна атрымаць мабільныя тэлефоны з сінтэзатарамі мовы, палкі для хадзьбы, а студэнты змогуць купіць са зніжкай дыктафон.

Святлана Бусько.

←Самый большой каток Минска залили у Национальной библиотеки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика