Стаўка рэфiнансавання да канца 2012 года будзе 22-23 працэнты
Аб гэтым заявiў учора першы намеснiк старшынi праўлення Нацыянальнага банка Мiкалай Лузгiн на пасяджэннi рэспублiканскага клуба дырэктараў, якi арганiзаваны Бiзнэс-саюзам прадпрымальнiкаў i наймальнiкаў iмя Куняўскага, паведамляе БЕЛТА.
Ва ўмовах валютнага рынку, якi стабiлiзаваўся, i замаруджвання тэмпаў iнфляцыi Нацбанк на працягу 2012 года будзе праводзiць плаўнае i пакрокавае знiжэнне стаўкi рэфiнансавання. Мiкалай Лузгiн не выключае, што першае ў гэтым годзе знiжэнне стаўкi рэфiнансавання будзе разгледжана праўленнем Нацбанка ў першым квартале. "Адносна памеру кроку знiжэння стаўкi рэфiнансавання будзе дыскусiя", — лiчыць ён.
Першыя тыднi новага года пацвярджаюць аптымiстычныя прагнозы адносна абменнага курсу беларускага рубля. Насельнiцтва як i раней значна больш здае валюты, чым купляе, што дае магчымасць Нацбанку абыходзiцца мiнiмальнымi валютнымi iнтэрвенцыямi i пазбягаць расходу золатавалютных рэзерваў.