Больш за ўсё шлюбаў летась было зарэгістравана ў сталіцы

Источник материала:  

Пра гэта і не толькі на выніковай калегіі Міністэрства юстыцыі паведаміў міністр Алег СЛІЖЭЎСКІ.

У 2011 годзе органамі ЗАГС зарэгістравана больш як 352 тысячы шлюбаў. Гэта на 3% больш, чым у 2010-м. Больш за 64 тысячы з іх зарэгістравана ў Мінску, на другім месцы — каля 55 тысяч — Гомельская вобласць. Амаль 45% усіх шлюбаў рэгіструецца ва ўрачыстай абстаноўцы.

— Традыцыйным стала правядзенне цырымоній заключэння шлюбаў па індывідуальных сцэнарах, якія распрацоўваюцца з улікам пажаданняў грамадзян, — адзначыў Алег Сліжэўскі. — Пры гэтым урачыстасці праходзяць не толькі ў памяшканнях загсаў, але і ў гістарычных месцах, установах культуры, мастацтва. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца канцэртная зала "Верхні горад", дзіцячая філармонія ў Мінску, Нацыянальны мастацкі музей, Мірскі замак, культурна-спартыўны комплекс "Мінск-Арэна" і інш.

Не менш актыўна арганізоўваюцца і юбілейныя ўрачыстасці. Так, летась праведзена ажно 960 "залатых" і больш за 760 "сярэбраных" вяселляў.

Паводле слоў Алега Сліжэўскага, у цэлым работа Мінюста арыентавана на стварэнне ўмоў для атрымання грамадзянамі якасных і даступных прававых паслуг.

— Так, у мінулым годзе натарыусы больш як 2,5 тысячы разоў выехалі ў сельскія населеныя пункты, дзе прынялі больш за 23 тысячы грамадзян. Укараненне новай формы арганізацыі работы ў аграгарадках — натарыяльнага абслугоўвання сельскіх жыхароў на даму — вызваліла грамадзян ад часавых і фінансавых выдаткаў на паездку ў раённы цэнтр.

Больш за 65 натарыяльных дзеянняў было здзейснена ў адпаведнасці з прынцыпам аднаго акна.

Эфектыўнай назваў міністр юстыцыі і працу беларускіх адвакатаў. Пры гэтым падкрэсліў, што сёння юрыдычная дапамога даступная для самых розных катэгорый грамадзян. Так, летась адвакаты выканалі 800 даручэнняў жыхароў аграгарадкоў.

Штогод жа адвакаты выконваюць каля 350 тыс. даручэнняў. Істотная іх частка, каля 30%, аказваецца адвакатамі бясплатна.

Акрамя таго, з 1 верасня мінулага года ў нашай краіне пачаў працаваць вэб-партал адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных і індывідуальных прадпрымальнікаў. З яго дапамогай на тэрыторыі Мінска ажыццяўляецца электронная рэгістрацыя суб'ектаў гаспадарання, узгадненне найменняў у электронным выглядзе, а таксама перадача электронных апавяшчэнняў аб змяненні месцазнаходжання юрыдычных асоб. Дзякуючы інфармацыйным сістэмам, якія эксплуатуюцца Міністэрствам юстыцыі, істотна спрасцілася і працэдура атрымання даведак пры ліквідацыі бізнэсу.

— Значна расшырылася работа і па разглядзе дакументаў у межах міждзяржаўных утварэнняў, — сказаў міністр. — Новым кірункам для міністэрства летась стала работа па кадыфікацыі дагаворна-прававой базы Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Падрыхтаваныя Мінюстам падыходы па кадыфікацыі былі ўхвалены бакамі і прыняты за аснову.

Як вядома, Міністэрства юстыцыі займаецца таксама і рэгістрацыяй грамадскіх аб'яднанняў, фондаў. Алег Сліжэўскі назваў журналістам прычыны адмовы ў рэгістрацыі партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. "У пададзеных для рэгістрацыі дакументах БХД быў знойдзены шэраг парушэнняў. У цэлым яны былі аформлены неналежным чынам. Таму ў адпаведнасці сувязі з заканадаўствам Мінюст быў вымушаны прыняць рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі БХД".

Надзея ДРЫЛА.

←Церемония гашения почтовых блоков по случаю 20-летия белорусско-китайских дипотношений прошла в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика