Пры якіх умовах даярка можа пайсці на льготную пенсію?

Источник материала:  

Добры дзень, паважаная рэдакцыя газеты "Звязда"! Прашу дапамагчы адказаць на маё пытанне. Ці маю я права раней, чым у 55 гадоў, выйсці на пенсію? У мяне шматдзетная сям'я, трое дзяцей. Дзеці ўжо дарослыя. Зараз працую ў гаспадарцы даяркай ужо 11 гадоў. Буду спадзявацца, што вы дапаможаце адказаць на маё пытанне.

М.В., Маладзечанскі раён.

На жаль, адказаць на, здавалася б, простае пытанне складана, паколькі запыт не зусім карэктны. Чалавек паведаміў пра сябе толькі самыя агульныя звесткі, а хоча атрымаць канкрэтны адказ. Таму, даруйце, што не ўказваем цалкам прозвішча і адрас жыхарства. Давайце проста разам паразважаем з галоўным спецыялістам аддзела кадраў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Маладзечанскага райвыканкама Анжэлай Дрозд.

Згодна з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні", права пайсці на пенсію датэрмінова ў аператара машыннага даення ёсць. Аднак...

— Зрабіць гэта жанчына можа па дасягненні ўзросту 50 гадоў. А ваша чытачка не ўказала свой узрост. Пры гэтым стаж на ўказанай працы павінен складаць не меней за 20 гадоў, — патлумачыла Анжэла Пятроўна. — Пры гэтым работнік павінен быў выконваць нормы абслугоўвання на працягу вызначанага працоўнага дня ў канкрэтнай арганізацыі. Напрыклад, за работнікам было замацавана 70 галоў жывёлы. Але такой канкрэтнай лічбы мы не ведаем, як і таго, ці выконвалася згаданая вышэй норма. Ёсць і яшчэ адзін момант. Ваша чытачка згадвае пра траіх дзяцей. Дык вось, да 2000 года ў стаж работніка залічвалася да 1,5 года знаходжання ў водпуску па доглядзе кожнага дзіцяці. Таму можна меркаваць, што арыфметычны вынік у 20 гадоў стажу (11 гадоў, нагадаем, гэта час працы даяркай плюс 9 гадоў водпуску па доглядзе траіх дзяцей) на сітуацыю не ўплывае. Па больш падрабязную інфармацыю жанчыне лепш было б звярнуцца да спецыялістаў.

←МВД: после теракта из метро выходили сотрудники взрывотехнического центра внутренних войск

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика