ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Расія вяртаецца да прамых выбараў губернатараў?

Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў унёс у Дзярждуму законапраект аб прамых выбарах губернатараў. Як адзначае большасць экспертаў, гэтыя прапановы сталі рэакцыяй улад на акцыі пратэсту, якія пракаціліся па Расіі пасля снежаньскіх парламенцкіх выбараў.

Унесены прэзідэнтам законапраект прадугледжвае, што вышэйшая службовая асоба суб'екта федэрацыі абіраецца грамадзянамі Расіі на аснове ўсеагульнага роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Кандыдаты на пасаду вышэйшай службовай асобы суб'екта РФ вылучаюцца палітычнымі партыямі, а таксама ў парадку самавылучэння. Вылучэнне палітычнымі партыямі сваіх кандыдатаў можа ажыццяўляцца пасля кансультацый з прэзідэнтам. У праекце закона гаворыцца, што вышэйшая службовая асоба суб'екта РФ абіраецца на тэрмін не больш за 5 гадоў.

Партыя Назарбаева набрала на выбарах больш за 80%

Паводле папярэдніх звестак, на пазачарговых выбарах дэпутатаў мажыліса (ніжняй палаты) парламента Казахстана большасць галасоў выбаршчыкаў атрымала правячая партыя "Нур Атан" ("Светлая Айчына"), узначаленая прэзідэнтам краіны Нурсултанам Назарбаевым. Яшчэ дзвюм партыям удалося пераадолець 7-працэнтны бар'ер.

За партыю "Нур Атан" прагаласавала 80,74% выбаршчыкаў, за "Ак жол" — 7,46%, за Камуністычную народную партыю Казахстана — 7,2%. Сам кіраўнік краіны пракаментаваў гэты вынік, заявіўшы, што казахстанцы зноў далі яго партыі карт-бланш на правядзенне далейшых рэформаў у рэспубліцы.

Украіна перавядзе ўсе ЦЭЦ на вугаль дзеля эканоміі газу

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙУкраіна плануе перавесці ўсё ЦЭЦ на вугаль, які дазволіць эканоміць каля 6 млрд кубаметраў газу. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юры Бойка, паведамляюць інфармагенцтвы.

Для рэалізацыі гэтай праграмы — пераводу ЦЭЦ на водна-вугальную тэхналогію, — па словах міністра, спатрэбіцца каля года, а таксама прыняцце адпаведнага закона, які дазволіць прыватызацыю цеплаэлектрацэнтраляў Украіны і перадачу іх у канцэсію. Пра ўкараненне адпаведнай тэхналогіі, распрацоўка якой ужо пачата, Украіна дамаўляецца з кітайскімі партнёрамі. Кіраўнік ведамства заявіў таксама, што Украіна мае намер павялічыць уласную здабычу вуглевадародаў, у тым ліку сланцавага газу і вугальнага метану. Для гэтых мэтаў на працягу мінулага года ўкраінскім бокам было прыцягнута больш за 20 замежных кампаній.

У Лівіі працягваюцца баі: паўстанцы ваююць паміж сабой

На паўночным захадзе Лівіі ўспыхнулі сутыкненні паміж дзвюма канфрантуючымі групоўкамі, якія раней удзельнічалі ў звяржэнні рэжыму Муамара Кадафі.

Баявыя дзеянні пачаліся ў мінулую пятніцу ў наваколлі горада Гар'ян у 80 кіламетрах на поўдзень ад Трыпалі і працягваліся ўсе выхадныя. Агонь вёўся з аўтаматычнай зброі і ракетных установак. Загінулі сама меней два чалавекі, яшчэ каля 40 атрымалі раненні.

У нядзелю ў Гар'ян прыбыла дэлегацыя племянных старэйшын, якая паспрабавала пагадніць бакі і спыніць кровапраліцце. Але супрацьстаянне працягваецца, сітуацыя застаецца напружанай, адзначае BBС. Па словах прадстаўнікоў мясцовых улад, яны не маглі дабіцца выканання загадаў ад некаторых уласных падраздзяленняў, якія прынялі ўдзел у перастрэлках.

Зараз пераходныя ўлады Лівіі спрабуюць узяць пад свой кантроль розныя ўзброеныя групоўкі, якія прымалі ўдзел у звяржэнні былога лідара краіны Муамара Кадафі. Але пасля забойства апошняга некаторыя з іх выйшлі з-пад кантролю і адмаўляюцца прызнаць цяперашнія ўлады краіны.

"Сумны панядзелак" 16 студзеня названы самым дэпрэсіўным днём года

Навукоўцы з брытанскага Універсітэта Кардзіфа прызналі панядзелак 16 студзеня самым дэпрэсіўным днём у годзе, піша Thе Wаll Strееt Jоurnаl.

Паводле "формулы шчасця", распрацаванай экспертамі, менавіта ў гэты дзень англічане і іншыя еўрапейцы адчуваюць "посткаляднае" і паслясвяточнае засмучэнне, якое наштурхне іх на думку пра тое, што хуткім часам іх чакае мала прыемнага. Сярод галоўных прычын дрэннага настрою эксперты называюць халоднае надвор'е, назапашаныя даўгі і неаплачаныя рахункі, а таксама факт таго, што да заработнай платы за студзень застаецца яшчэ два тыдні.

←В Бресте ГАИ вместе с театром кукол борются с детским дорожно-транспортным травматизмом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика