Там, дзе выгадна
14.01.2012
—
Новости Общества
45 прадпрыемстваў сталі летась рэзідэнтамі свабоднай эканамічнай зоны "Гроднаінвест".
Яны ажыццяўляюць праекты ў машынабудаванні, металаапрацоўцы, дрэваапрацоўцы, хімічнай і харчовай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і ў іншых галінах. Агульны аб'ём інвестыцый у асноўны капітал складзе 460 мільёнаў еўра, ствараецца 5225 рабочых месцаў.
Барыс ПРАКОПЧЫК.