На Глыбоччыне пабудуюць туркомплекс з замкам і капішчам
12.01.2012 18:56
—
Новости Общества
На Глыбоччыне пабудуюць туркомплекс з замкам і капішчам
Карэспандэнту “Вестак” удалося атрымаць рэндэры праекта турыстычна-аздараўленчага комплекса на возеры Пліса. Комплекс уражвае сваімі памерамі. Плошча яго – 21 гектар. У ім адначасова могуць адпачываць каля 500 турыстаў.
![На Глыбоччыне пабудуюць туркомплекс з замкам і капішчам](http://www.21.by/pub/news/2012/01/1326387248561259.jpg)
На беразе возера Пліса будуць узведзеныя спальны, гатэльна-рэстаранны, культурна-забаўляльны і лячэбна-аздараўленчы карпусы.
Таксама плануецца пабудаваць сталоўку, адкрыты басейн, залу для боўлінгу, амфітэатр. Будзе сем катэджаў для багацейшых наведнікаў, а таксама чатыры дамы для супрацоўнікаў комплекса.
![На Глыбоччыне пабудуюць туркомплекс з замкам і капішчам](http://www.21.by/pub/news/2012/01/1326387248612111.jpg)
Побач з гэтымі будынкамі будуць пабудовы, стылізаваныя пад даўніну. Гэта замак, агароджаны валам і драўлянымі сценамі, на тэрыторыі якога размесцяцца княскі палац і царква. Каля замкавых сценаў - паганскае капішча з трыма ідаламі.
![На Глыбоччыне пабудуюць туркомплекс з замкам і капішчам](http://www.21.by/pub/news/2012/01/1326387248618814.jpg)
На рэндэрах бачна, што гэта будзе не рэканструкцыя сярэднявечнага замка, а фантазіяй сучасных архітэктараў на гістарычную тэматыку.
Ідэя з капішчам выклікае неадназначныя меркаванні. “Мне як святару гэтая ідэя не падабаецца. Кепска будзе, калі наведнікам будуць паказваць гэтых ідалаў і казаць: зрабі тое або дакраніся да гэтага, каб споўнілася жаданне”, - каментуе каталіцкі святар Віктар Місевіч.
![На Глыбоччыне пабудуюць туркомплекс з замкам і капішчам](http://www.21.by/pub/news/2012/01/1326387248631874.jpg)
Будаўніцтвам турыстычнага комплекса займаецца сталічная фірма “Трэстпрамбуд”. Скончыць будоўлю плануецца ў 2014 годзе. Кошт будаўніцтва, паводле папярэдніх разлікаў, складзе 135 мільёнаў рублёў. Распрацоўнікі праекта мяркуюць, што на Плісе змогуць адпачываць каля 6.000 чалавек штогод.

![На Глыбоччыне пабудуюць туркомплекс з замкам і капішчам](http://www.21.by/pub/news/2012/01/1326387248625509.jpg)