Брэсцкі спецкамбінат знізіў кошты на вянкі
12.01.2012 09:53
—
Новости Общества
Брэсцкі спецкамбінат знізіў кошты на вянкі
ЕўрарадыёЗніжкі выкліканыя тым, што ў прыватнікаў тавар нашмат таннейшы.
Зніжкі склалі да траціны ад першапачатковага кошту. Кіраўніцтва дала ўказанне зменшыць кошты з 5 студзеня, патлумачыла прадавачка крамы рытуальных прыналежнасцяў.
Прыватныя пахавальныя фірмы, у адрозненне ад камунальнага спецкамбіната, не вырабляюць вянкі і труны, а возяць іх з іншых гарадоў і нават з-за мяжы. Тым не менш аднатыпныя вянкі ў прыватнікаў іншым разам удвая танней, чым у дзяржаўнага прадпрыемства.
Спецкамбінат выйграе пакуль на “сацыяльных трунах” для бедных, якія замаўляе горад. Гэтыя труны ў два разы таннейшыя за неільготныя труны.