Могилевским каменщикам нечего терять, кроме своих цепей
Як паведамілі ў Пружанскім РАУС, 18 студзеня ў міліцыю паступіла заява аб тым, што з вечара 17 студзеня да раніцы 18 студзеня невядомыя з тэрыторыі фермы, якая будуецца ў вёсцы Варанілавічы, скралі два грузавікі — «МАЗ‑555102» 2004 года выпуску і «МАЗ‑551605» 2009 года выпуску.
У гэты ж дзень аўтамашыны ў тэхнічна спраўным стане былі знойдзены следча‑аператыўнай групай міліцыі. Адзін грузавік знаходзіўся ў кювеце непадалёк ад названай фермы, другі — на вуліцы ў вёсцы Паўлава.
Следчым аддзяленнем Пружанскага РАУС распачата справа на падставе ч. 2 арт. 214 Крымінальнага кодэкса (выкраданне транспартнага сродку або маламернага судна). Устаноўлена, што выкраданне »МАЗаў» 17 студзеня прыкладна ў 20.10 учынілі два жыхары вёскі Паўлава. Адзін з іх — раней судзімы вартаўнік фермы 1980 года нараджэння, другі — таксама раней судзімы, непрацуючы, 1988 года нараджэння. Паводле звестак следства, маладыя людзі выкралі грузавікі, каб пакатацца.