За прагляд замежных сайтаў штрафаваць не будуць

Источник материала:  

Юрыст, намеснік старшыні “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Андрэй Бастунец супакойвае беларускіх карыстальнікаў Інтэрнэту, узбударажаных папраўкамі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія тычацца Інтэрнэту і набылі моц 6 студзеня.

Інтэрнэту ў Беларусі прыйшоў канец. Такія галасы загучалі ў канцы мінулага года, і чым бліжэй справа ішла да праваслаўнага свята Нараджэння Хрыстовага, тым гучнейшыя станавіліся гэтыя галасы.

Напярэдадні гэтага свята набылі моц папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. А менавіта – артыкул 22.16. КаАП «Парушэнне патрабаванняў па выкарыстанні нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт», якая і выклікала такія настроі ў інтэрнэт-супольнасці.

Між тым, зварот да самога артыкула Кодэкса паказвае, што чуткі аб смерці беларускага інтэрнэту моцна перабольшаныя. Магчыма, каментатары проста не змаглі адэкватна перакласці яго з мовы нарматыўнага акту на літаратурную.

Што ж новага ўводзяць папраўкі ў КаАП на самай справе?
А нічога. Нічога, акрамя штрафаў за парушэнні, якія былі абвешчаныя такімі яшчэ ў пачатку 2010 г. ва ўказе №60 і прынятых у яго выкананне прававых актах (паўтара дзясятка агульным лікам). Прычым штрафаў не такіх ужо і вялікіх: 30 базавых велічыняў максімум.

Частка першая артыкула 22.16 КаАП устанаўлівае адказнасць за «ажыццяўленне дзейнасці па рэалізацыі тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў, якія маюць падключэнне да сеткі Інтэрнэт, не размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і (або) не зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку».

Як бачым, КаАП ўсяго толькі ўстанаўлівае штраф за дзеянні, якія былі абвешчаныя незаконнымі амаль два гады таму ва ўказе №60. Адзінае адрозненне: у кодэксе няма згадкі пра тое, што аказваць паслугі, выконваць працы і прадаваць тавары тут могуць толькі суб'екты гаспадарання, якія маюць прававы статус у Беларусі.

Другая частка арт. 22.16 КаАП ўстанаўлівае адміністрацыйную адказнасць за «парушэнне патрабаванняў заканадаўчых актаў па ажыццяўленні ідэнтыфікацыі абаненцкіх прылад пры аказанні інтэрнэт-паслуг і (або) карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг у пунктах калектыўнага карыстання інтэрнэт-паслугамі, ўліку і захоўванню звестак аб абаненцкіх прыладах, персанальных дадзеных карыстальнікаў інтэрнэт- паслуг, а таксама звестак аб аказаных інтэрнэт-паслугах».

Ізноў жа, звернемся да Указа №60. У яго п.6 сказана, што «пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг абавязаны ажыццяўляць ідэнтыфікацыю абаненцкіх прылад пры аказанні інтэрнэт-паслуг, улік і захоўванне звестак аб абаненцкіх прыладах, а таксама звестак аб аказаных інтэрнэт-паслугах. Уласнікі пунктаў калектыўнага карыстання інтэрнэт-паслугамі... Ажыццяўляюць ідэнтыфікацыю карыстальнікаў інтэрнэт паслуг...»

І тут мы бачым, што ніякіх новых абмежаванняў КаАП не ўносіць, а толькі вызначае санкцыю за парушэнне патрабаванняў указа.

І апошняя, трэцяя частка ст.22.16 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Згодна з гэтай нормай «парушэнне патрабаванняў заканадаўства па абмежаванні доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг да інфармацыі, забароненай да распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі», цягне накладанне штрафу.

Абмяжоўваецца доступ да інфармацыі толькі дзяржаўным органам і арганізацыям, а таксама арганізацыям адукацыі і культуры. Звычайны карыстальнік можа папрасіць аб паслузе: каб яго абмежавалі ў доступе, але яго не прымушаюць да гэтага. Адпаведна, і адказнасць наступае толькі ў выпадках, калі правайдэры ігнаруюць свой абавязак абмежаваць доступ для дзяржарганізацый, бібліятэк, ВНУ...

Другі момант, на які варта звярнуць увагу: адказнасць ускладаецца не на карыстальнікаў Байнэту, а на правайдэраў і на інтэрнэт-бізнэс. Аштрафаванымі ў адпаведнасці з новым артыкулам КаАП могуць быць толькі суб'екты гаспадарання, якія альбо з'яўляюцца пастаўшчыкамі інтэрнэт-паслуг, альбо выкарыстоўваюць інтэрнэт для продажу, выканання работ, аказання паслуг.

Звычайных карыстальнікаў Байнэту артыкул Кодэкса не тычыцца. Так што можна дарма не турбавацца.

Паводле baj.by.

←Ражджэственскае пасланне Мітрапаліта Філарэта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика