Сваю маёмасць завяшчаць можна...
У нашай прыватызаванай 2-пакаёвай кватэры адзін пакой належыць мне, другі — маці. І завяшчаць яго, як я разумею, яна збіраецца маёй зводнай сястры (сваёй дачцэ ад першага шлюбу, якая жыве з сям'ёй у іншым горадзе). Ці мае яна такое права?
А.Л. г. Віцебск.
г. Віцебск.Мае. Пасля падзелу прыватызаванай кватэры кожны ўдзельнік былой сумеснай маёмасці прызнаны самастойным уласнікам выдзеленай яму часткі, якой ён мае права карыстацца, валодаць і распараджацца паводле свайго меркавання, у тым ліку і завяшчаць згодна з вызначанымі грамадзянскім заканадаўствам правіламі.
Грамадзянін можа завяшчаць сваю маёмасць або частку яе адной або некалькім асобам, якія як уваходзяць, так і не ўваходзяць у кола спадчыннікаў згодна з законам. Завяшчальнік мае права без тлумачэння прычын пазбавіць спадчыны аднаго, некалькіх або ўсіх спадчыннікаў па законе. (Пазбаўленне спадчыны спадчынніка, згодна з законам, не распаўсюджваецца на яго нашчадкаў, якія атрымліваюць у спадчыну па так званым праве прадстаўлення, калі з завяшчання не вынікае іншае.)
Але свабода завяшчання можа быць і абмежаваная, у прыватнасці, правіламі аб абавязковай долі ў спадчыне (арт. 1064 Грамадзянскага кодэкса). Паводле гэтых правілаў, непаўналетнія або непрацаздольныя дзеці спадчынадаўцы, а таксама яго непрацаздольныя муж (жонка) і бацькі атрымліваюць у спадчыну, незалежна ад зместу завяшчання, не менш за палову долі, якая належала б кожнаму з іх пры атрыманні спадчыны, згодна з законам.
Права ёсць, але не ва ўсіхМы маладая сям'я (двое дзяцей) за свае грошы і з выкарыстаннем пазыкі арганізацыі, дзе працуе муж, па дагаворы долевага ўдзелу пабудавалі кватэру. Цяпер будзем выплачваць значныя сумы — у тым ліку на пагашэнне пазыкі, працэнты за карыстанне ёю. Ці маем мы права на льготы па падаходным падатку?
А. Мурашка, г. Мінск.
г. Мінск.Ільгота па падаходным падатку (маёмасны падатковы вылік) можа быць прадастаўлена, калі сям'я на дату заключэння дагавора аб долевым будаўніцтве жылля стаяла на ўліку з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў.
Пры гэтым, згодна з падп. 1.1 арт. 166 Па- датковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, права на маёмасны падатковы вылік маюць плацельшчыкі і члены іх сем'яў, якія стаяць на кватэрным уліку ў мясцовым выканаўчым і распарадчым органе, іншых арганізацыях, калі яны былі прызнаны тымі, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на падставах, вызначаных заканадаўчымі актамі.
У выпадку ж, калі сям'я была прынята на ўлік толькі па месцы працы і па дадатковых падставах (прадугледжаных у калектыўным дагаворы), то права на маёмасны падатковы вылік яна не мае.
Віктар САВІЦКІ.