Долар і еўра выраслі на 1 працэнт
06.01.2012
—
Новости Общества
Першы тыдзень новага года знамянальны тым, што перапынілася зніжэнне кошту асноўных валют, якое цягнулася ўвесь снежань 2011-га...
Долар і еўра адваявалі па 90 і 100 беларускіх рублёў адпаведна. Аднак усё роўна дасягнутыя значэнні ў 8440 і 10900 яшчэ далёкія ад ранейшых завоблачных коштаў. Ці будуць даражэць "амерыканец" з "еўрапейцам" надалей, залежыць ад сусветнай эканомікі, таму спрагназаваць гэта цяжка. таргі па расійскай валюце не праходзяць з-за свят у Расіі.
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.