Для чаргавікоў сёлета будзе пабудавана больш за 2,3 млн квадратных метраў жылля

Источник материала:  

Як паведамілі рэдакцыі ў Мінбудархітэктуры, днямі адпаведнай пастановай Савета Міністраў былі зацверджаны планы па будаўніцтве жылых дамоў на гэты год.

Усяго сёлета неабходна ўвесці ў эксплуатацыю на тэрыторыі нашай краіны не менш як 4,2 млн квадратных метраў жылля. Толькі з дзяржаўнай падтрымкай у 2012 годзе неабходна пабудаваць 2 млн 310 тысяч "квадратаў" для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Усяго ў гарадах сёлета будзе пабудавана 2 млн 349 тыс. кв. метраў жылля, а ў сельскай мясцовасці і малых гарадах — 1 млн 35 тысяч.

Больш за ўсё сёлета неабходна пабудаваць у Мінску — прыкладна 1 млн кв. метраў жылля, у Мінскай вобласці — 720 тыс., Брэсцкай — 610 тыс., Гомельскай — 570 тыс., Гродзенскай — 520 тыс., Віцебскай — 400 тыс., Магілёўскай — 380 тысяч квадратных метраў жылля.

Сяргей ПАЛІНІН.

←Слонимский архиепископ Гурий удостоен премии "За духовное возрождение"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика