Лісы ці "чорныя капацелі" разбураюць курганны могільнік у Дубровенскім раёне?
05.01.2012 14:48
—
Новости Общества
Лісы ці "чорныя капацелі" разбураюць курганны могільнік у Дубровенскім раёне?
Оршанский региональный порталУ Дубровенскім раёне папуляцыя лісаў капае сабе вялікія геаметрычна роўныя норы на старажытным курганным могільніку.
Краязнаўчая секцыя МГА "Звяз", праводзіўшы экспедыцыю з мэтай вывучэння старажытнага кургана каля чыгуначнай станцыі Хлюсціна, выявіла раскопы зробленыя "чорнымі капацелямі". У некалькіх раскопах знаходзіліся чалавечыя чарапы ды іншыя косткі. У адным раскопе ліса выкапала сабе нару, адкуль таксама выкінула некалькі костак.
Выявіўшы разбурэнне помніку, сябры "Звязу" звярнуліся ў мясцовы аддзел міліцыі. Доўгі час міліцыянты спадзяваліся, што курган знаходзіцца на тэрыторыі не Дубровенскага, а Аршанскага раёну. Відавочна, што супрацоўнікам міліцыі не хацелася браць на свой аддзел "вісяк" - справы "чорных капацеляў" яшчэ ніколі не былі раскрытыя. Тое, што супрацоўнікі міліцыі не хацелі шукаць марадзёраў, падцверджвае і адказ з Дубровенькага РАУС, які на днях атрымалі краязнаўцы.
Паводле адказу, на кургане не выяўленыя прыкметы жыццядзейнасці чалавека. А "человеческие костные останки оказались на поверхности в результате жизнедеятельности лисы".
Па словах ініцыятара экспедыцыі Ігара Казмерчака, "ліса там сапраўды жыве і вырыла нару, але яна вырыла нару ў яміне прыблізна паўтара метра дыяметрам, які сама ліса капаць не будзе, калі, канешне, не капае сабе нару з балконам. Да таго ж ліса жыве толькі ў адным раскопе, а іх там некалькі, больш за паўметра глыбінёю".
Некалькі раскопаў на кургане маюць геаметрычна правільную форму - квадрат і круг. Цяжка сабе ўявіць, што ліса будзе капаць нару па законах геаметрыі.
Тым не меньш, крымінальную справу адкрываць не сталі, а, значыць, лісы-марадзёры могуць працягнуць "будаваць норы" і разбураць помнік.