Павышаюцца памеры дапамог

Источник материала:  

30 снежня 2011 г. кіраўніком дзяржавы прыняты ўказ № 616 "Аб узмацненні сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян", у адпаведнасці з якім з 1 студзеня 2012 года павышаюцца памеры некаторых дапамог адносна бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва.

Так, з 1 студзеня 2012 г. дапамога па доглядзе за дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў будзе павялічана з 65 да 100% БПМ;

дапамога на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, — з 45 да 70% у БПМ;

дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады, — з 30 да 50 працэнтаў БПМ;

дапамога па доглядзе за інвалідам І групы або асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, — з 65 да 100% БПМ;

дапамога па доглядзе за інвалідам І групы або асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, пры адначасовым ажыццяўленні догляду за двума і больш інвалідамі І групы або асобамі, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, — са 100 да 120% БПМ.

У студзені 2012 года бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва складае 574  790 руб. Адпаведна ў грашовым выражэнні памеры дапамогі ў студзені складуць 574  790 руб. (100% БПМ), 402  350 руб. (70% БПМ), 287  400 руб. (50% БПМ) і 689  750 руб. (120% БПМ).

Выплата дапамог у новых памерах пачнецца з лютага 2012 года. Адначасова ў лютым будзе праведзена выплата розніцы паміж новым памерам дапамогі і памерамі фактычных выплат у студзені.

Святлана Бусько.

←Есть вопрос

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика