Флікер ад Дзеда Мароза

Источник материала:  

Гэтымі днямі ў Барысаве можна было пабачыць галоўнага героя навагодніх святаў, апранутага ў камізэльку інспектара ДАІ. У рамках акцыі "Бяспечныя канікулы" супрацоўнікі ўпраўлення ДАІ УУС Мінаблвыканкама пры падтрымцы вытворчага прадпрыемства "Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь" павіншавалі барысаўскіх дзяцей з зімовымі святамі, пры гэтым нагадалі малым удзельнікам дарожнага руху аб правілах бяспечных паводзін на дарозе.

Як расказаў Мікалай Караткевіч, начальнік упраўлення ДАІ УУС Мінаблвыканкама, акцыя "Бяспечныя канікулы" накіравана на прадухіленне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. У Мінскай вобласці яна праходзіць з 19 снежня па 8 студзеня. Перад канікуламі ва ўсіх школах Міншчыны супрацоўнікі ДАІ правялі з дзецьмі гутаркі аб правілах дарожнага руху. Святочная акцыя ў Барысаве стала працягам "Бяспечных канікулаў".

З Мінска ў Барысаў разам з супрацоўнікамі ДАІ прыехаў Дзед Мароз. Вершы і песні, як звычайна бывае на традыцыйнай "ёлцы", пакінулі на потым. Падарункі, флікеры і навагоднія сувеніры дзеці маглі атрымаць, адказаўшы, як правільна пераходзіць вуліцу, з якога ўзросту можна ездзіць на месцы побач з вадзіцелем і на скутары, чаму небяспечна гуляць ля хуткаснай трасы. Аказалася, у правілах дарожнага руху барысаўскія школьнікі досыць дасведчаныя.

На канікулах дзеці часта застаюцца без пільнай увагі настаўнікаў і бацькоў. Лішак вольнага часу дазваляе ім трапляць у розныя непрыемнасці, у тым ліку малым пагражае і небяспека на дарозе. За 11 месяцаў гэтага года на дарогах Беларусі загінула 10 дзяцей. Як сведчыць статыстыка дарожна-транспартных здарэнняў, найбольш часта дзеці становяцца ўдзельнікамі ДТЗ з-за таго, што пераходзяць праезную частку ў неналежным месцы, не падпарадкоўваюцца сігналам святлафора і любяць нечакана выходзіць на дарогу (напрыклад, з-за аўтобуса), а вадзіцель машыны, што едзе міма, часта не паспявае спыніцца. Самымі небяспечнымі для дзяцей у плане рызыкі трапіць у бяду на дарозе лічацца выхадныя дні і час канікулаў.

Ганна СЯРГЕЕВА.

←В 2012 году на селе будет введено более 1 тыс. жилых помещений для нуждающихся

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика