Эфектыўныя металы

Источник материала:  

У Магілёве на прыватным навукова-вытворчым прадпрыемстве "Тэхналіт" адкрыўся новы цэх механічнай апрацоўкі металаў. Чырвоную стужку перарэзаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік, які вітае адкрыццё новых вытворчасцяў у рэгіёне.

Гэта чарговы крок на кірунку замяшчэння імпартнай прадукцыі, які дазволіць "Тэхналіту" павялічыць аб'ёмы вытворчасці і, адпаведна, заробкі работнікам. У 2011 годзе сярэдні заробак на прадпрыемстве склаў 4 мільёны рублёў, а сёлета чакаецца яго далейшае павышэнне.

Для адкрыцця новага цэха "Тэхналіту" давялося давесці да ладу недабудаваны і закансерваваны будынак, закупіць сучаснае японскае абсталяванне. На праект выдаткаваны 4 мільёны еўра ўласных сродкаў прадпрыемства і крэдытных рэсурсаў. Пры выхадзе на праектную магутнасць у цэху будуць створаны 70 новых працоўных месцаў. Новую вытворчасць адрознівае энергаэфектыўнасць і прыбытковасць.

Алена Казлова.

←В 2012 году на селе будет введено более 1 тыс. жилых помещений для нуждающихся

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика