І хоць надвор'е не тое, паляванне — па "раскладзе"

Источник материала:  

З пачатку студзеня, згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, у краіне распачынаюцца некалькі сезонаў палявання. Так, па 31 студзеня — на высакароднага аленя, еўрапейскую лань і на плямістага аленя.

Здабываць у светлы час сутак дазваляецца дарослых самцоў, селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту. Спосаб палявання — зброевы з засады з вышак, нагадалі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі. З 1 студзеня па 30 красавіка будзе доўжыцца зімовы сезон палявання на дзіка. Зброевым спосабам з засады з вышак на працягу сутак можна будзе здабываць дарослых самцоў, маладняк да двух гадоў любога полу.

Па 31 студзеня будзе працягвацца паляванне на рачных бабра і выдру. У светлы час сутак да гэтай даты можна паляваць на жывёл любога полу і ўзросту. Спосаб — хоць зброевы (у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, з засады), хоць бяззброевы (з пасткамі, акрамя петляў, сачкамі, капканамі № 3-5), у тым ліку з паляўнічымі сабакамі. Па апошнюю нядзелю месяца дазволена паляваць на зайца-беляка, зайца-русака. На гэтую дзічыну можна паляваць зброевым спосабам, у тым ліку загонам. Па 31 студзеня працягнецца сезон здабычы андатры, амерыканскай норкі. Па апошнюю нядзелю студзеня аматары могуць паляваць і на звычайную вавёрку, гарнастая, лясную і каменную куніцу, ляснога тхара. У светлы час сутак дазваляецца здабываць жывёл любога полу і ўзросту зброевым спосабам з падыходу, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, бяззброевым (з пасткамі (акрамя петляў), капканамі №0-3) спосабам.

Як заўважылі журналісту "Звязды" ў Міністэрстве лясной гаспадаркі, ніякіх змяненняў у сувязі з анамальнымі, не зусім зімовымі ўмовамі надвор'я не плануецца — усе паляванні будуць праходзіць у адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←В 2012 году на селе будет введено более 1 тыс. жилых помещений для нуждающихся

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика