Стыпендыі з 1 студзеня павялічацца амаль на 20 працэнтаў

Источник материала:  

Стыпендыі ў Беларусі з 1 студзеня павялічацца ў сярэднім амаль на 20 працэнтаў. Адпаведны ўказ № 619 "Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2011 года № 398 і прызнанні страціўшым сілу Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2011 года № 460" 30 снежня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прыняты ў мэтах павышэння сацыяльнай абароненасці навучэнцаў. "Указам устанаўліваецца памер стыпендый навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў і дактарантаў, які забяспечвае рост даходаў гэтай катэгорыі грамадзян на ўзроўні росту заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы. У сярэднім памер стыпендый павялічваецца на 19,4 працэнта", — паведамілі ў прэс-службе. Прыняцце ўказа з'яўляецца сведчаннем таго, што клопат дзяржавы аб моладзі застаецца прыярытэтнай задачай сацыяльнай палітыкі Беларусі. Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2012 года.

←В 2012 году на селе будет введено более 1 тыс. жилых помещений для нуждающихся

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика