У Беларусі прыняты меры па падтрымцы маладых і шматдзетных сем'яў, якія самастойна будуюць жыллё

Источник материала:  

У Беларусі прымаюцца меры па падтрымцы маладых і шматдзетных сем'яў, якія самастойна ажыццяўляюць будаўніцтва жылых памяшканняў і паляпшаюць свае жыллёвыя ўмовы. Адпаведны ўказ № 610 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 лістапада 2007 года № 585 і ад 26 красавіка 2010 года № 200" кіраўнік дзяржавы падпісаў 30 снежня.

Указам прадугледжана аказанне такім сем'ям фінансавай падтрымкі ў пагашэнні запазычанасці па крэдытах, выдадзеных таксама на набыццё не завершаных будаўніцтвам капітальных будынкаў, якія падлягаюць рэканструкцыі і пераабсталяванню пад жылыя памяшканні. Фінансавая дапамога будзе прадастаўляцца асобам, афіцыйна зарэгістраваным па месцы жыхарства ў пабудаваных (рэканструяваных) або набытых імі жылых памяшканнях.

←В 2012 году на селе будет введено более 1 тыс. жилых помещений для нуждающихся

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика