Нашчадкі Францыска Скарыны

Источник материала:  

Алег Праляскоўскі, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь:

— Прэзідэнт краіны напрыканцы адыходзячага года падпісаў Указ № 618 "Аб абвяшчэнні 2012 года Годам кнігі", гэта з'яўляецца пераканаўчым сведчаннем таго, што пытанні захавання духоўнасці грамадства, развіцця беларускай літаратуры і культуры — у цэнтры асаблівай увагі дзяржавы. Па сутнасці, гэта клопат пра будучыню нашага народа і краіны.

Нашчадкі Францыска СкарыныМерапрыемствы, якія пройдуць у Год кнігі, дазволяць істотна ўзняць цікавасць да літаратуры. Хоць Беларусь па-ранейшаму застаецца адной з самых чытаючых краін у свеце, і айчынныя выдавецтвы гэтаму актыўна спрыяюць. За год у краіне выдаецца прыкладна 4 кнігі ў разліку на аднаго жыхара — што ўвогуле супастаўна з узроўнем такіх краін, як Францыя і Германія, там гэты паказчык складае 5—5,5. А ва Украіне, для параўнання, на аднаго жыхара выдаецца толькі адна кніга.

На працягу апошніх гадоў Міністэрствам інфармацыі ажыццяўляліся сістэмныя мерапрыемствы па павышэнні зместавага ўзроўню выданняў, паляпшэнню іх мастацка-графічнага выканання. Не будзе перабольшаннем сказаць пра высокі прафесіяналізм калектываў дзяржаўных выдавецтваў: яны выпускаюць кнігі, якія зоймуць годнае месца ў духоўнай скарбонцы беларускага народа. Як не ўзгадаць зборы твораў класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа, Максіма Танка, Івана Шамякіна, выданне нацыянальных энцыклапедый "Гарады і вёскі Беларусі", "Рэгіёны Беларусі", "Культура Беларусі", "Максім Багдановіч"...

Беларусь шануе і развівае лепшыя традыцыі айчыннай літаратуры і кнігавыдання. Сімвалічна, што першую сваю кнігу наш славуты суайчыннік, першадрукар усходніх славян Францыск Скарына выдаў у 1517 годзе — і сёлета мы адзначым своеасаблівы юбілей, 495-годдзе гэтай знакавай падзеі... Яго кнігі ўспрымаюцца сёння не толькі як нацыянальная рэліквія, але і як духоўны набытак нацыянальнай культуры. Мудрыя словы Францыска Скарыны як ніколі актуальныя: "Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы".

Падрыхтавала Таццяна ПАДАЛЯК.

←В 2012 году на селе будет введено более 1 тыс. жилых помещений для нуждающихся

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика