2012 — год кнігі

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 снежня падпісаў указ № 618 "Аб аб'яўленні 2012 года Годам кнігі".

Такое рашэнне прынята ў мэтах павышэння ролі кнігі і чытання ў сучасным грамадстве, выхавання ў маладога пакалення любові да мастацкага слова, развіцця айчыннай літаратуры, забеспячэння дзяржаўнай падтрымкі нацыянальнага кнігавыдання.

Кіраўнік дзяржавы даручыў Савету Міністраў зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні гэтага года.

Аб'яўленне ў Беларусі Года кнігі з'яўляецца пераканаўчым сведчаннем таго, што пытанні захавання духоўнасці грамадства, развіцця беларускай літаратуры і культуры — прадмет асаблівага клопату дзяржавы.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

←В 2012 году на селе будет введено более 1 тыс. жилых помещений для нуждающихся

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика