У навагоднюю ноч у масавых гуляннях у Беларусі прынялі ўдзел 470 тыс. чалавек
04.01.2012
—
Новости Общества
Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі.
Бяспеку грамадзян забяспечвалі амаль 19 тыс. супрацоўнікаў міліцыі і служачых унутраных войскаў. У МУС адзначылі, што грубых парушэнняў грамадскага парадку дапушчана не было. Больш таго, сёлета ў святочную ноч было менш грабяжоў і хуліганскіх учынкаў, чым у мінулы Новы год. Аднак нават у навагоднюю ноч у ДТЗ загінулі сем чалавек. Адбылося тры забойствы (на два менш, чым у навагоднюю ноч мінулага года). Пры гэтым забойствы, як гэта часта бывае, звязаны з ужываннем спіртнога. Акрамя таго, у выніку няшчаснага выпадку загінуў адзін чалавек. Працаваць ва ўзмоцненым рэжыме вартавыя правапарадку будуць да 3 студзеня.