Саўмін зацвердзіў паказчыкі па зніжэнні спажывання светлых нафтапрадуктаў

Источник материала:  

Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў паказчыкі па зніжэнні спажывання светлых нафтапрадуктаў (бензіну, газы, паліва дызельнага, біядызельнага і маторнага) на 2012 год для дзяржаўных структур. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове № 1776 ад 30 снежня 2011 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Саўмін пастанавіў рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным беларускаму ўраду, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму, давесці дыферэнцавана паказчыкі па зніжэнні спажывання светлых нафтапрадуктаў на 2012 год да падпарадкаваных (якія ўваходзяць у склад) дзяржарганізацый, гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх акцыі (долі ў статутным фондзе), што знаходзяцца ва ўласнасці Беларусі або адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, складаюць больш як 50 працэнтаў.

Зацверджаны наступныя паказчыкі па зніжэнні спажывання светлых нафтапрадуктаў (вызначаюцца як суадносіны атрыманых за кошт арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў аб'ёмаў эканоміі светлых нафтапрадуктаў у справаздачны перыяд 2012 і аб'ёму іх фактычнага спажывання ў адпаведны перыяд 2011 года): Мінбудархітэктуры — 10 працэнтаў, МУС — 5 працэнтаў, Мінжылкамгас (з улікам арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці) — 10 працэнтаў, Міністэрства аховы здароўя — 5 працэнтаў, Мінінфарм — 7 працэнтаў, Мінкультуры — 5 працэнтаў, Мінлясгас — 10 працэнтаў, Мінабароны (без уліку газы) — 5 працэнтаў, Мінадукацыі — 7 працэнтаў, Мінпрам — 10 працэнтаў, Мінсувязі — 8 працэнтаў, Мінсельгасхарч (з улікам арганізацый, падпарадкаваных камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў, упраўленням сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкамаў) — 10 працэнтаў, Мінспорту і турызму, Мінгандлю, Мінтранс і Мінпрыроды — 10 працэнтаў, МНС — 5 працэнтаў. Для ДВА "Белпаліўгаз" і ДВА "Белэнерга" — 10 працэнтаў, Дзяржкамваенпрама і Дзяржпагранкамітэта — 5 працэнтаў. Для канцэрнаў "Белдзяржхарчпрам", "Беллегпрам", "Беллеспаперапрам", "Белнафтахім" і Белкаапсаюза, Кіравання справамі Прэзідэнта, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама — 10 працэнтаў.

Інфармацыю аб ходзе работы па зніжэнні спажывання светлых нафтапрадуктаў неабходна штоквартальна да 15 чысла другога месяца, наступнага за справаздачным кварталам, прадастаўляць у дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі па зацверджанай гэтым дэпартаментам форме.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

←В 2012 году на селе будет введено более 1 тыс. жилых помещений для нуждающихся

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика