Беларусь з 1 студзеня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты
Беларусь з 1 студзеня 2012 года зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 1756 ад 28 снежня 2011 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
З 1 студзеня экспартная пошліна на нафту знізіцца на 2,2 працэнта — з $406,6 да $397,5 за 1 т. Адзіная стаўка экспартнай пошліны на светлыя і цёмныя нафтапрадукты (акрамя бензіну), якая з 1 кастрычніка ўніфікавана на ўзроўні 66 працэнтаў ад пошліны на нафту, з 1 студзеня складзе $262,3 за 1 т супраць $268,3 у снежні. Такая ж пошліна ўстаноўлена на бензол, талуол, ксілолы. На бензіны таварныя і прамагонны бензін стаўкі вывазных мытных пошлін, зыходзячы з каэфіцыента 0,9, складуць $357,7 за 1 т замест $365,9 у снежні. Пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы ўстаноўлена на ўзроўні $201 замест $221,8.