Пералічаны другі транш крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС

Источник материала:  

Другі транш фінансавага крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры $440 млн пералічаны Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Еўразійскім банку развіцця.

У Міністэрстве фінансаў Беларусі карэспандэнту БЕЛТА паведамілі, што крэдыт залічаны на рахунак Міністэрства фінансаў у Нацыянальным банку і будзе накіраваны на папаўненне міжнародных рэзервовых актываў.

Пагадненне паміж Беларуссю і Еўразійскім банкам развіцця аб прадастаўленні фінансавага крэдыту са сродкаў Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС было падпісана 9 чэрвеня 2011 года. Агульны аб'ём крэдыту складае $3 млрд. Сродкі павінны паступіць шасцю траншамі на працягу 2011—2013 гадоў. Першы транш крэдыту ў памеры $800 млн паступіў у Беларусь у чэрвені. Агульная сума крэдыту ў 2011 годзе запланавана ў памеры $1,24 млрд.

←В 2012 году на селе будет введено более 1 тыс. жилых помещений для нуждающихся

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика